Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве аштрафаваў Радыё Свабода на 10 млн расейскіх рублёў. Агульная сума штрафаў перавысіла 55 млн


Суд у Маскве аштрафаваў Радыё Свабода яшчэ на 10 млн рублёў за невыдаленьне «фэйкаў» аб вайне, якую Расея разьвязала ва Ўкраіне. Агульная сума штрафу дасягнула 55 мільёнаў расейскіх рублёў (каля 840 тысяч даляраў).

«Мы адпрэчваем гэтыя абуральныя штрафы, якія накладаюцца расейскім урадам за фактычныя рэпартажы РСЭ/РС аб несправакаванай вайне Расеі супраць Украіны. Расейцы ведаюць, што Радыё Свабода ня хлусіць і ня будзе хлусіць сваёй аўдыторыі, таму расейцы працягваюць наведваць нашы сайты і глядзець наш кантэнт, нягледзячы на нападкі Крамля на нас», — заявіў прэзыдэнт мэдыякарпарацыі «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода» Джэймі Флай.

Гэта ўжо чацьвёрты аналягічны штраф. У Расеі Радыё Свабода за апошні месяц аштрафавалі на 15, 12, 8 і 18 мільёнаў рублёў.

З пачатку вайны ва Ўкраіне свабода прэсы ў Расеі практычна перастала існаваць, а ўзровень цэнзуры — «нябачаны з савецкіх часоў». Такую выснову зрабілі экспэрты міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» (RSF).

  • Расея заняла ў штогадовым рэйтынгу краін па ўзроўні свабоды прэсы 155-е месца са 180. Гэта найгоршы паказчык у гісторыі краіны. Год таму Расея была на 150-м месцы. Паводле дадзеных «Рэпартэраў бязь межаў», яшчэ да пачатку ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое адбылося 24 лютага 2022 году, Крэмль істотна ўзмацніў ціск на незалежныя СМІ і журналістаў.
  • У 2017 годзе ў Расеі быў прыняты закон аб СМІ — «замежных агентах». Пасьля гэтага расейскія ўлады прызналі «агентамі» Радыё Свабода, Голас Амэрыкі, тэлеканал «Настоящее время», тэлеканал «Дождь» і многія іншыя незалежныя выданьні, а таксама дзясяткі журналістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG