Стала вядома, што 6 траўня выйшлі з-за кратаў пад падпіску аб нявыезьдзе валянтэркі фонду «Страна для жизни» Тацьцяна Астоўская і Юлія Сырых. Як паведаміла заснавальніца ініцыятывы dissidentby Марына Касінерава, артыкул абвінавачваньня ім быў зьменены. За кратамі застаецца валянтэр Антон Сташэўскі.
Затрыманая ў адзін дзень зь імі давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай падчас выбарчай кампаніі 2020 году Марына Дуброўская знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Усіх чацьвярых затрымалі 9 ліпеня 2021 году і абвінавацілі ў «фінансаваньні экстрэмісцкага фармаваньня». Па гэтым артыкуле пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.