Палітзьняволенных маладэчанцаў Дзьмітрыя Карабейніка і Рыгора Саладоўнікава затрымалі 22 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў перакрыцьці вуліцы Вялікі Гасьцінец у Маладэчне з расьцяжкай «Пакуль у краіне беззаконьне, супраціў — наш доўг».
31 сакавіка 2021 году Дзьмітрыю і Рыгору прысудзілі па 1 году і 6 месяцаў «хіміі».
У канцы ліпеня 2021 году Карабейнік быў накіраваныя для адбыцьця тэрміну ў папраўчую ўстанову № 6, а Саладоўнікаў — у папраўчую ўстанову № 17.
Днямі палітвязьні выйшлі на волю.