Лінкі ўнівэрсальнага доступу

11 траўня 11-ы раз з пачатку году павышаюцца цэны на аўтамабільнае паліва


Запраўка на Магілёўшчыне
Запраўка на Магілёўшчыне

Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў аб павышэньні цэнаў на аўтамабільнае паліва з 11 траўня.

Кошт паліва зноў вырасьце на 2 капейкі. Літар бэнзіну АІ-92-К5-Эўра будзе каштаваць 2,22 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 2,32, АІ-98-К5-Эўра — 2,54, дызэльнага паліва — 2,32.

Гэта 11-е павышэньне цэнаў на паліва з пачатку 2022 году і за апошнія два з паловай месяцы. Папярэднія адбыліся 1, 9, 15, 22 і 29 сакавіка, затым — 4, 12, 19, 26 красавіка і 5 траўня; кожны раз таксама на 2 капейкі.

Новы рост цэнаў, як і некалькі разоў перад гэтым, «Белнафтахім» пакінуў без камэнтароў.

У цэлым з пачатку году бэнзін АІ-98-К5-Эўра падаражэў на 9,48%, АІ-95-К5-Эўра і дызпаліва — на 10,48%, АІ-92-К5-Эўра — роўна на 11%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG