Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 101-м годзе жыцьця памёр найстарэйшы шахматны гросмайстар сьвету Юрый Авербах


Юры Авербах
Юры Авербах

Юрый Авербах яшчэ ў 50-я гады быў адным з прэтэндэнтаў на шахматную карону.

У суботу, 7 траўня памёр знакаміты шахматыст Юрый Авербах. Пра яго сьмерць паведаміла прэс-служба Фэдэрацыі шахмат Расеі.

Авербах быў найстарэйшым гросмайстрам плянэты, яму было 100 гадоў.

Яшчэ ў 1938 годзе юны шахматыст перамог ва Ўсесаюзным турніры школьнікаў. Званьне гросмайстра атрымаў у 1952 годзе, а ў 1954-м стаў чэмпіёнам СССР. У складзе зборнай СССР перамагаў на камандным чэмпіянаце Эўропы ў 1957 і 1965 гадах. Таксама ўдзельнічаў і перамагаў у мностве міжнародных турніраў.

Некалькі разоў Авербах падбіраўся вельмі блізка да вырашальнага матчу за званьне чэмпіёна сьвету. Ён двойчы (у 1952 і 1958 гадах) станавіўся ўдзельнікам міжзанальнага турніру, а ў 1953 годзе выступаў у турніры прэтэндэнтаў.

Юрый Авербах сустракаўся за дошкай з многімі чэмпіёнамі сьвету, уключна зь нідэрляндцам Максам Эйвэ, які заваяваў сусьветную шахматную карону ў 1935 годзе.

Асабліва гросмайстар славіўся як тэарэтык эндшпілю (заключнай фазы шахматнай гульні). Гросмайстар падрыхтаваў восем фундамэнтальных работ па розных тыпах эндшпілю, на якіх вучыліся шматлікія пакаленьні шахматыстаў.

Таксама Авербах уваходзіў у прэзыдыюм ФІДЭ (Міжнароднай фэдэрацыі шахмат), быў галоўным рэдактарам газэты «Шахматная Москва», часопісу «Шахматы в СССР», «Шахматного бюллетеня», працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара энцыкляпэдычнага слоўніка «Шахматы», шмат гадоў вёў тэлеперадачу «Шахматная школа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG