Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кіраўніца фэдэрацыі шахмат, якую замянілі сілавіком: «Спачатку нэгатыў быў на мяне, а цяпер і празь дзяцей дзейнічаюць». ВІДЭА


Анастасія Сарокіна
Анастасія Сарокіна

30 лістапада ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі прайшла пазачарговая выбарная канфэрэнцыя Беларускай фэдэрацыі шахмат. На ёй прызначылі новага старшыню, ім стаў Сяргей Сычук.

Новы кіраўнік БФШ узначальвае аддзел кадраў авіякампаніі «Белавія». Раней ён быў начальнікам 2-га аддзелу ўпраўленьня службы бясьпекі Лукашэнкі, мае званьне палкоўніка.

Сычука прызначылі ў фэдэрацыю шахмат, хоць на гэты момант ён ужо працуе ў іншай спартовай фэдэрацыі — ветразевага спорту. Там ён зьяўляецца намесьнікам кіраўніка.

Да восені 2020 году Беларускую фэдэрацыю шахмат узначальвала Анастасія Сарокіна — віцэ-прэзыдэнтка міжнароднай фэдэрацыі шахмат (FIDE). Пасьля таго, як яна падпісала ліст спартоўцаў супраць гвалту і за сумленныя выбары, празь ціск з боку сілавікоў Анастасія выехала зь Беларусі, а ў заснаванай ёй 8 гадоў таму дзіцячай школы шахмат FIDE пачаліся праверкі. 26 лістапада 2021 году стала вядома, што арыштавалі рахункі школы. На той момант у школе заставалася каля сотні навучэнцаў, пяць пэдагогаў страчваюць працу.

Анастасія Сарокіна ў інтэрвію Радыё Свабода расказала, чым займаецца цяпер і чаму да гэтага часу была ўпэўненая, што дзіцячую школу ўлады Беларусі чапаць ня будуць.

«Увосень 2020 году я падпісала ліст свабодных спартоўцаў. Я не выходзіла са складу заснавальнікаў школы, нікуды школа не перадавалася, хаця, напэўна, гэта яе б засьцерагло. Я была абсалютна ўпэўненая, што школу чапаць ня будуць і ў яе няма ніякіх парушэньняў, у чым упэўненая і цяпер. Спачатку ўвесь нэгатыў быў супраць мяне, а цяпер ужо вырашылі і празь дзяцей дзейнічаць».

Анастасія расказала, што, калі яе затрымалі для допыту пра дзейнасьць Беларускай фэдэрацыі шахмат, ад яе патрабавалі адмовіцца ад сваіх пасадаў і ў беларускай, і ў міжнароднай арганізацыях.

«Каб пакінула пасаду старшыні Беларускай фэдэрацыі шахмат, закрыла школу шахмат FIDE і падала ў адстаўку з пасады віцэ-прэзыдэнта FIDE. Мая думка на гэты конт застацца нязьменнай: пакінуць пасаду ў Беларускай фэдэрацыі шахмат я гатова была ўжо тады, але па іншых пытаньнях... Вядома, я не разумею, пры чым тут дзіцячая шахматная школа, а тым больш мая пасада ў FIDE, якая зьяўляецца выбарнай, і мае паўнамоцтвы цягнуцца да 2022 году».

Шахматыстка сказала, што ня ведае асабіста чалавека, які зьмяніў яе на пасадзе старшыні Беларускай фэдэрацыі шахмат, адзначыўшы, што сама цяпер актыўна займаецца міжнароднай дзейнасьцю, мае два праекты: шахматы для дзяцей з аўтызмам і шахматы для ўцекачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG