Археолягі жартуюць, што гарадзенцы калі не ваявалі, то гулялі ў шахматы.
Пешку знайшлі археолягі ў двары Старога замка 16 жніўня. Гэта ўжо ня першая шахматная фігура, адкапаная каля горадзенскага замка.
Фігурка зробленая з рога. Археолягі датуюць яе XIV стагодзьдзем, паведамляецца на сайце Горадзенскага гісторыка-археалягічнага музэю.
Летась на раскопках знайшлі шахматную туру меркавана таго ж пэрыяду, зробленую з рога жывёлы. Перад гэтым туру знаходзілі на тэрыторыі замка толькі ў 1930-х гадах падчас раскопак пад кіраўніцтвам Юзафа Ядкоўскага. У фондах гісторыка-археалягічнага музэю захоўваецца таксама шэраг шахматных фігурак з дрэва: тура, слон, пешка, конь.