Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: завершана сьледзтва па справе журналіста Івашына


Журналіст Дзяніс Івашын
Журналіст Дзяніс Івашын

Па стане на 7 траўня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі 1187 чалавек.

Завершана сьледзтва па справе журналіста Івашына

Пра завяршэньне сьледзтва паведаміла жонка журналіста Вольга Івашына. Меркавана, хутка над палітвязьнем можа адбыцца суд.

Жонка Дзяніса таксама піша, што да яго нарэшце пачалі даходзіць лісты. Прынамсі дасланыя бацькамі лісты да журналіста патрапілі.

Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ўжо 406 дзён. Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021 году. Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 Крымінальнага кодэксу (умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазьней яму выставілі абвінавачваньне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). А нядаўна КДБ Беларусі абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

Палітвязень знаходзіцца ў гарадзенскай турме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG