Сястра Ксеніі Сырамалот у інстаграме паведаміла , што адміністрацыя гомельскай калёніі пазбавіла дзяўчыну і яшчэ некалькіх палітзьняволеных магчымасьці наведваць тэатар і спартзалю.
Прычыны забароны вязьням не паведамілі.
Ксенія Сырамалот — студэнтка БДУ, прэс-сакратарка «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў», валянтэрка Праваабарончага цэнтру «Вясна», а таксама фігурантка «справы студэнтаў».
16 ліпеня суд прысудзіў ёй 2,5 года калёніі. З кастрычніка Ксенія адбывае свой тэрмін у гомельскай калёніі № 4.