Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дала Беларусі адтэрміноўку на год па выплаце крэдытаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларусь атрымала адтэрміноўку на год па крэдытных выплатах Расеі ў памеры больш за 1 мільярд даляраў, заявіў міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў у эфіры «Беларусь 1».

«Нам дадзеная адтэрміноўка па плацяжах на год, нават не на каляндарны год, а яна ссунутая на той пэрыяд. І больш за 1 млрд даляраў плацяжоў, якія нам трэба было рабіць, мы зараз ня робім», — сказаў Селівестраў.

Міністар назваў гэты крок з боку Расеі дружалюбным.

«Гэта нестандартны ход. Таму што стандартна — гэта рэфінансаваньне. Цяпер стаўкі дастаткова высокія, таму мы дамовіліся аб такой схеме... Па сутнасьці гэта рэфінансаваньне, проста за гэты пэрыяд таксама налічваюцца працэнты за карыстаньне рэсурсамі, і на самай справе гэта тое ж рэфінансаваньне. Там добрыя стаўкі, добрыя ўмовы, таму гэта даволі камфортна», — сказаў Селіверстаў.

У лютым Расея заяўляла аб гатоўнасьці рэфінансаваць доўг Беларусі ў памеры 1 мільярд даляраў і казала, што гатовая абмяркоўваць варыянты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG