«Праз адсутнасьць кантролю над уласнымі вайскоўцамі на месцах акупанты не змаглі забясьпечыць належнае спыненьне агню, — напісала яна. — Таксама праз уласьцівую ім неарганізаванасьць і халатнасьць акупанты не змаглі своечасова забясьпечыць падвоз людзей да месца, дзе чакалі дзясяткі нашых аўтобусаў і машын хуткай дапамогі. Заўтра раніцай мы адновім працу на Марыюпальскім кірунку».
Раніцай 20 красавіка Верашчук паведамляла, што ўдалося папярэдне дамовіцца аб гуманітарным калідоры для жанчын, дзяцей і старых.
«Улічваючы вельмі складаную сытуацыю зь бясьпекай, у часе дзеяньня калідора могуць адбыцца зьмены. Такім чынам, прашу сачыць за адпаведнымі афіцыйнымі паведамленьнямі», — падкрэсьліла яна.