Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія, Бэльгія і Баўгарыя афіцыйна закрылі свае парты для расейскіх караблёў


Судам пад расейскім сьцягам забаронены заход у парты ЭЗ з 17 красавіка. Сёньня да марской блякады далучыліся Эстонія, Бэльгія і Баўгарыя

Раней Румынія і Італія закрылі свае парты для расейскіх караблёў.

Гэта адна з санкцыяў, раней ухваленых Эўразьвязам. Абмежаваньні распаўсюджваюцца таксама на караблі, якія пасьля 24 лютага зьмянілі расейскі сьцяг на любы іншы.

Міністар эканомікі і інфраструктуры Эстоніі Тааві Аас заявіў, што ўся Эўропа пераглядае сваю эканамічную дзейнасьць і робіцца ўсё больш незалежнай ад Расеі.

Судны пад расейскім сьцягам змогуць заходзіць у парты Эстоніі ў выключных выпадках з дазволу Дэпартамэнту паліцыі і памежнай аховы, які загадзя вызначаць неабходнасьць дапамогі.

Улады Баўгарыі таксама забаранілі расейскім караблям заходзіць у свае марскія і рачныя парты.

Улады Баўгарыі робяць выключэньне для судоў, якія маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, а таксама для судоў, якія перавозяць энэрганосьбіты, прадукты харчаваньня і лекі ў ЭЗ.

Краіны Эўропы закрываюць свае парты ў рамках пятага пакета санкцыяў ЭЗ супраць Расеі з прычыны ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG