Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя аштрафуе Борыса Джонсана за вечарыны падчас локдаўну


Борыс Джонсан
Борыс Джонсан

Паліцыя Лёндану аштрафуе прэм’ер-міністра Борыса Джонсана за наведваньне вечарыны ў гонар ягонага дня нараджэньня.

Імпрэза прайшла падчас локдаўну, уведзенага з прычыны пандэміі COVID-19, паведамляе ВВС са спасылкай на Даўнінг-стрыт.

Апавяшчэньне аб штрафах таксама атрымалі міністар фінансаў Рышы Сунак і жонка прэмʼер-міністра Кэры Джонсан.

Усяго паліцыя Лёндану расьсьледуе 12 імпрэзаў, якія прайшлі на Даўнінг-стрыт і ў іншых урадавых будынках падчас карантыну. За парушэньне правілаў ізаляцыі іншым удзельнікам ужо выпісана больш за 50 штрафаў.

Так, брытанскія СМІ паведамлялі аб правядзеньні каляднай вечарынкі 18 сьнежня 2020 году, праз два дні пасьля таго, як улады Лёндану ўвялі карантын самага высокага ўзроўню. У горадзе не працавалі рэстараны, кавярні і шмат якія крамы.

Іншае мерапрыемства на Даўнінг-стрыт, дзе, па дадзеных Бі-бі-сі, было каля 30 чалавек, у тым ліку прэмʼер і яго жонка, прайшло ў траўні 2020 году. Журналісты знайшлі запрашэньне на гэтую вечарынку, зь якога зрабілі высновы, што гаворка ідзе не аб працоўным мерапрыемстве.

  • Першапачаткова Борыс Джонсан адмаўляў, што парушаў правілы карантыну. Пазьней папрасіў прабачэньня за наведваньне імпрэзаў, але настойваў, што быў толькі на «працоўных сустрэчах». Расьсьледаваньнем занялася паліцыя.
  • Джонсан стаў першым дзейным прэмʼер-міністрам Вялікай Брытаніі, які зазнаў санкцыі за парушэньне закону. Лідэры лейбарыстаў заклікаюць яго пайсьці ў адстаўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG