Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наехалі на міну ў зоне адсяленьня, аднаго проста разарвала на кавалкі». У Мазыры пахавалі супрацоўніка КДБ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

5 красавіка жыхары Мазыра заўважылі, што ДАІ перагарадзіла вуліцу Ленінскую каля дамоў № 10 і № 12. Акурат там знаходзіцца будынак мясцовага КДБ. З брамы выехаў мікрааўтобус рытуальнай службы, за ім ішлі «людзі ў цывільным» і вайскоўцы.

Адначасна ў беларускіх Telegram-каналах пачала зьяўляцца інфармацыя, што непадалёк ад украінскай мяжы падарваліся на міне ці супрацоўнікі КДБ, ці памежнікі, ці інспэктары аховы прыроды.

Свабода сабрала тое, што вядома на гэты момант.

У Мазыры рытуальны мікрааўтобус сапраўды выяжджаў са двара будынку, дзе разьмешчаны Мазырскі гарадзкі аддзел КДБ Гомельскай вобласьці. Свабода мае гэтаму пацьверджаньні. За рытуальным мікрааўтобусам ішлі мужчыны ў цывільным, за імі — людзі ў вайсковай форме. Побач быў прыпаркаваны аўтамабіль Toyota зь літарай «V» на борце (адзін з апазнавальным знакаў, якім карыстаюцца расейскія вайскоўцы падчас агрэсіі супраць Украіны).

Адна з крыніц Свабоды паведаміла, што хавалі супрацоўніка мясцовага КДБ, падпалкоўніка Андрэя Р. Чалавек з такімі дадзенымі сапраўды служыў у КДБ. У 2018 годзе ён атрымаў ад мазырскіх уладаў узнагароду да 100-годзьдзя Узброеных сілаў.

Іншая крыніца Свабоды расказвае, што «УАЗік», у якім знаходзіўся супрацоўнік КДБ, падарваўся на міне ў зоне адсяленьня, каля вёскі Белая Сарока Нараўлянскага раёну.

«Гэта беларуская тэрыторыя, адкуль там міны? Але ёсьць такая інфармацыя, што кіроўцу проста разарвала на часткі. Пасьля мясцовасьць абсьледавалі і знайшлі яшчэ дзесяць мін. Адкуль яны — невядома», — зазначыла крыніца.

Афіцыйнай інфармацыі з нагоды сьмерці двух чалавек не было. Дзяржаўныя СМІ, у тым ліку і мазырская газэта «Жыццё Палесся» не публікавалі нэкралёгаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG