Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці застанецца сьвет бяз збожжа ў сувязі з вайной і хто пацярпіць найбольш


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Уварваньне Расеі ва Ўкраіну дэстабілізавала эўрапейскі энэргетычны рынак і цяпер разбурае сусьветны харчовы рынак. Бедныя краіны Паўночнай Афрыкі і Паўднёва-Ўсходняй Азіі будуць сутыкацца з голадам, а Эўропа з цэнамі, паведамляе польскі часопіс «Polityka».

Выданьне апісвае, як у Іраку пратэстуюць людзі, якія ня могуць дазволіць сабе купіць хлеб. Першыя закалоты ўспыхнулі ў горадзе Насірыя, незадаволенасьць падаражаньнем харчу пашыраецца на ўсю краіну. Цэны будуць расьці і далей, бо пастаўкі збожжа і нафты на сусьветны рынак абрынуліся ў сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Украіны, канстатуе «Polityka».

«Паставак украінскай і расейскай пшаніцы, кукурузы і сланечнікавага алею, ад якіх залежалі краіны Паўночнай Афрыкі і Паўднёва-Ўсходняй Азіі, з партоў чарнаморскага басэйну няма. Там цяпер стаяць расейскія вайсковыя караблі», — гаворыцца ў артыкуле.

Асноўнымі атрымальнікамі ўкраінскага збожжа былі бедныя краіны Паўночнай Афрыкі Эгіпет і Лібія, але і багатая Саудаўская Арабія, якая адразу пачала шукаць іншых пастаўнікоў, пажадана ў Эўропе. Абвал паставак падштурхнуў цэны. «На біржы Paris Matif цэны на пшаніцу пасьля агрэсіі падскочылі аж на 50 працэнтаў», — цытуе выданьне эканаміста Crédit Agricole Bank. Рост цэнаў на хлеб, які выклікаў Арабскую вясну 10 гадоў таму, быў толькі папярэджаньнем. Goldman Sachs лічыць, што наперадзе найгоршы з 1973 году шок, а Bloomberg кажа пра сусьветны харчовы крызіс. Без украінскага і расейскага збожжа бедныя краіны сутыкнуцца з голадам, а багатыя — з інфляцыяй.

Расея і Ўкраіна ёсьць важнымі гульцамі на сусьветным рынку збожжавых, разам яны займаюць на ім амаль 30 працэнтаў.

З спасылкай на экспэрта «Polityka» піша, што Расея не выдавала афіцыйных забаронаў на экспарт, але ён практычна прыпынены, бо праз высокую інфляцыю Расея аддае перавагу затрыманьню збожжа ў краіне, часткова стабілізуючы рост цэнаў на прадукты. Рэзкае падаражаньне збожжавых адбіваецца на цэнах ня толькі хлеба, але і кармоў, то бок і мяса. Цэны на алей таксама значна вырасьлі. 70 працэнтаў сусьветнага экспарту сланечнікавага алею прыходзілі з краін Чарнаморскага басэйну.

«Прыпыняючы адгрузку расейскага збожжа за мяжу, Пуцін, падобна, хоча дасягнуць яшчэ адной мэты — пазбавіць сьвет харчовай бясьпекі. Сусьветныя рынкі залежаць як ад расейскага збожжа, так і ад нафты і газу. І сусьветны попыт на прадукты харчаваньня расьце хутчэй, чым прапанова». — піша «Polityka».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG