54-гадовы Уладзімір Шынкевіч з Оршы 19 сакавіка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калёніі № 22 у Даманаве Івацэвіцкага раёна.
Яго асудзілі на адзін год і тры месяцы калёніі агульнага рэжыму. Па вэрсіі сьледзтва, Уладзімір Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» зьневажальны пост у дачыненьні Лукашэнкі. Што канкрэтна ўтрымлівала публікацыя, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжаньні.
Таксама скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю палітзьняволены Андрэй Гарбуноў з Бабруйску.
Ён быў асуджаны да аднаго года «хіміі» за абразу міліцыянта ў Тэлеграме (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Тэрмін адбываў у папраўчай установе адкрытага тыпу № 24 у Гродне.