Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 7 новых палітвязьняў. Усяго такіх 246


Валадар Цурпанаў, адзін з прызнаных палітвязьнем 10 лютага 2021 году
Валадар Цурпанаў, адзін з прызнаных палітвязьнем 10 лютага 2021 году

Праваабаронцы прызналі чарговых 7 палітвязьняў, асуджаных па дыфамацыйных артыкулах.

Праваабаронцы нагадалі аб недапушчальнасьці пазбаўленьня волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сымбаляў, піша «Вясна».

Палітвязьнямі сталі:

  • Ільля Смольскі — асуджаны ў Ленінскім судзе Берасьця на 1 год абмежаваньня волі па арт. 370 КК (зьнявага дзяржаўных сымбаляў);
  • Уладзімер Шынкевіч — асуджаны ў закрытым судовым паседжаньні суду Аршанскага раёну па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь) на 2 гады і 3 месяцы пазбаўленьня волі;
  • Уладзімер Няпомняшчых — абвінавачаны і ўзяты пад варту па арт. 366 (пагроза гвалту ў дачыненьні да службовай асобы, у сувязі з выкананьнем ёю службовых абавязкаў) і арт. 369 КК (абраза службовай асобы). Знаходзіцца ў СІЗА Гомля;
  • Уладзімер Міхалка — абвінавачаны і зьмешчаны пад варту па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь). Знаходзіцца ў гомельскім СІЗА;
  • Міхаіл Гладыш — асуджаны Першамайскім судом Віцебску па арт. 369 КК (абраза службовай асобы) на 2 гады абмежаваньня волі;
  • Георгі Васіленка — асуджаны Цэнтральным судом Гомля па ч.1 арт. 339 (хуліганства) за «зьнявагу» дзяржаўнага сьцяга на 2 гады абмежаваньня волі;
  • Валадар Цурпанаў — асуджаны судом Магілёўскага раёну па арт. 391 КК (абраза судзьдзі ці народнага засядацеля) на 3 гады абмежаваньня волі.

Праваабаронцы лічаць перасьлед гэтых людзей і пазбаўленьне іх волі палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а іх саміх — палітычнымі зьняволенымі. Яны патрабуюць неадкладна вызваліць названых людзей, як і тых, каго прызналі палітычнымі зьняволенымі раней.

Агульная колькасьць палітвязьняў рэжыму Лукашэнкі вырасла да 246 чалавек.

Заяву падпісалі:

  • Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
  • Кансультацыйны цэнтар па актуальных міжнародных практыках і іх імплемэнтацыі ў праве «Х'юман канстанта»;
  • Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар;
  • Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend;
  • Прававая ініцыятыва;
  • Беларускі Хэльсынскі камітэт;
  • Ініцыятыва FORB.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG