Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З выставы ў Менску зьнялі карціны з антываенным пасылам


Сяргей Грыневіч на фоне адной са сваіх карцін
Сяргей Грыневіч на фоне адной са сваіх карцін

Частку карцін прыбраў сам мастак Сяргей Грыневіч.

У менскім Палацы мастацтваў 17 сакавіка адкрылася пэрсанальная выстава горадзенскага мастака-манумэнталіста Сяргея Грыневіча «Дэмаграфія». Аднак, як высьветлілася, гледачы ўбачылі ня ўсе ягоныя работы, падрыхтаваныя да выставы. Некаторыя карціны не прайшлі цэнзуры.

Пра гэта Грыневіч паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Рашэньне адміністрацыі Палацу мастацтваў, якая не дапусьціла шэраг карцін да выставы, творца назваў «кастрацыяй».

Яшчэ некалькі карцін мастак прыбраў сам яшчэ на этапе самацэнзуры.

Выстава Сяргея Грыневіча працуе да 3 красавіка штодня з 11 да 20 гадзін, апрача панядзелка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG