Візыт праходзіць ва ўмовах наступу на горад расейскіх войскаў.
Кіраўнікі ўрадаў трох краінаў прыбылі ва Ўкраіну на цягніку.
«Наш абавязак — быць там, дзе куецца гісторыя. Таму што гаворка ідзе не пра нас, а пра будучыню нашых дзяцей, якія заслугоўваюць магчымасьці жыць у сьвеце, свабодным ад тыраніі», — сказаў Маравецкі. Паводле Фіялы, мэта візыту ў тым, каб «пацьвердзіць безумоўную падтрымку сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны з боку ўсяго Эўразьвязу».
Візыт праходзіць у момант, калі афіцыйныя асобы Ўкраіны выказваюць меркаваньне, што Масква, магчыма, зьмірыцца з тым, што не змагла сілай накінуць Украіне новае кіраўніцтва.
Прэзыдэнт Украіны Зяленскі заявіў сёньня, што Кіеў гатовы прыняць гарантыі бясьпекі, якія не адпавядаюць яго доўгатэрміновай мэце — сяброўству ў NATO, супраць якога выступае Масква.