Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле ЦВК, за новую Канстытуцыю прагаласавалі 65% выбарнікаў, а паводле апытаньня — 28%, — сацыёляг Вардамацкі


У сацыялягічным апытаньні напярэдадні канстытуцыйнага рэфэрэндуму гатоўнасьць узяць у ім удзел выказвалі 57% рэспандэнтаў, зь іх 51% выказвалі намер прагаласаваць за прапанаваны праект новай Канстытуцыі — такія дадзеныя агучыў сёньня сацыёляг прафэсар Андрэй Вардамацкі.

Па тэлефоне былі апытаныя 1000 чалавек.

Прафэсар Вардамацкі заўважыў, што, паводле дадзеных ЦВК, яўка на рэфэрэндуме склала 77% (перавышэньне ў параўнаньні з дадзенымі апытаньня на 20%).

Андрэй Вардамацкі
Андрэй Вардамацкі

ЦВК таксама паведаміла, што за прапанаваны праект Канстытуцыі прагаласавала 65% ад усіх выбарнікаў (перавышэньне ў параўнаньні з дадзенымі апытаньня (28%) — у 37 адсоткавых пунктаў).

Паводле апытаньня, 7% з тых, хто быў гатовы ісьці галасаваць, мелі намер прагаласаваць супраць праекту Канстытуцыі і 11% — паставіць крыжыкі супраць абодвух варыянтаў адказу на пытаньне рэфэрэндуму.

Падчас апытаньня толькі 31% рэспандэнтаў выказалі ўпэўненасьць, што новая Канстытуцыя вырашыць тыя супярэчнасьці ў грамадзтве, якія праявіліся ў масавых пратэстах 2020 году.

  • Паводле дадзеных апытаньня, для 41% беларусаў сацыяльныя сеткі і блогі зьяўляюцца крыніцай інфармацыі, да якой яны зьвяртаюцца найчасьцей, для 38% апытаных такой крыніцай зьяўляецца беларуская тэлевізія.
  • Расейскія СМІ і сайты беларускіх недзяржаўных мэдыя зьяўляюцца крыніцамі інфармацыі, да якіх зьвяртаюцца найчасьцей, для прыкладна аднолькавых доляў апытаных у 15%.
  • Падчас апытаньня задавалася пытаньне, ад якіх краінаў ідзе небясьпека для Беларусі. 43% апытаных назвалі такой крыніцай Расею, па 21% — Польшчу і Літву, 12% — Украіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG