Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя прыпыніла блякаду фураў на польска-беларускай мяжы


Чарга з фураў, ілюстрацыйнае фота
Чарга з фураў, ілюстрацыйнае фота

Пратэстоўцы афіцыйна назвалі сваю акцыю няўдалай. Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што ўлады сочаць за тым, каб санкцыйныя тавары ня трапілі ў Расею ці Беларусь.

Пра тое, што блякада спынена праз умяшаньне паліцыі, паведаміла лідэрка акцыі «Эўрамайдан — Варшава» Натальля Панчанка. Актывістаў акружылі і вывелі з трасы, каб дазволіць далейшы рух грузавікоў, піша Gazeta Wyborcza.

«Польскі ўрад гучна гаворыць пра эмбарга на заходнія прадукты для Расеі і Беларусі, адсутнасьць якога хутка задушыла б агрэсара. Тым часам у Польшчу ўяжджаюць сотні расейскіх і беларускіх грузавікоў. Яны вяртаюцца, запакаваныя таварамі зь Нямеччыны, практычна з усяго Эўразьвязу», — сказаў ініцыятар блякаваньня Міраслаў Загорскі.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі адказаў на гэтыя закіды. Ён адзначыў, што ўлады пільна правяраюць кожную фуру, якая трапляе на тэрыторыю Польшчы, адсочваючы, каб тавары, якія тыя перавозяць, не ўваходзілі ў сьпіс санкцый.

«Кожны грузавік на польска-беларускай мяжы правяраюць на прадмет „двайнога прызначэньня“, які можа быць выкарыстаны Пуціным у сваіх забойчых намерах», — падкрэсьліў Маравецкі.

Нягледзячы на тое, што блякада была спынена сілавым спосабам, Натальля Панчанка заяўляе, што актывісты працягнуць дамагацца таго, каб фуры ня йшлі ў Расею, падтрымліваючы эканоміку агрэсара. Яна дадала, што цяпер яшчэ больш жыхароў краін Эўразьвязу зразумелі, чаму важна не вазіць тавары ў Расею, якая вядзе вайну.

Блякаду фураў на польска-беларускай мяжы пачаў Міраслаў Загорскі 12 сакавіка на пункце пропуску «Кукурыкі — Казловічы». Група ўкраінцаў і палякаў выйшла на трасу № 68, каб не дазволіць рух з Польшчы грузавікоў з расейскімі і беларускімі нумарамі.

14 сакавіка чарга з грузавікоў расьцягнулася на 28 км. Актывісты таксама патрабавалі ўвесьці санкцыі супраць Расеі і Беларусі ў сфэры аўтамабільных перавозак і транзыту тавараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG