Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абнародаваў зьмест чацьвёртага пакету санкцыяў супраць Расеі


Урзуля фон дэр Ляен
Урзуля фон дэр Ляен

ЭЗ прыпыніць прывілеяваны гандлёва-эканамічны рэжым для Расеі, забароніць выкарыстаньне крыпта-актываў, экспарт у Расею прадметаў раскошы і імпарт з РФ жалеза і сталі.

Пра гэта ў пятніцу заявіла Эўракамісія, паведамляе Reuters .

Новыя меры складаюць чацьвёрты пакет санкцыяў супраць Расеі ў сувязі зь яе ўварваньнем ва Ўкраіну ў мінулым месяцы, узгодненых са Злучанымі Штатамі і іншымі саюзьнікамі па G7.

«Заўтра мы прымем чацьвёрты пакет мераў дзеля далейшай ізаляцыі Расеі і абмежаваньня рэсурсаў, якія яна выкарыстоўвае для фінансаваньня гэтай барбарскай вайны», — заявіла старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен.

Фон дэр Ляен заявіла, што правы Расеі на сяброўства ў вядучых шматбаковых інстытутах, такіх як Міжнародны валютны фонд і Сусьветны банк, будуць прыпыненыя.

«Расея ня можа груба парушаць міжнароднае права і ў той жа час разьлічваць атрымаць выгаду з прывілеяў быць часткай міжнароднага эканамічнага парадку», — сказала фон дэр Ляен.

На наступным тыдні саюзьнікі па G7 будуць імкнуцца да каардынацыі санкцыяў адносна «прыяцеляў» Пуціна і да таго, каб Расея і яе эліта не маглі выкарыстоўваць крыпта-актывы для абыходу санкцыяў.

Эўразьвяз забароніць новыя эўрапейскія інвэстыцыі ў энэргетычны сэктар Расеі.

«Гэтая забарона будзе ахопліваць усе інвэстыцыі, перадачу тэхналёгіяў, фінансавыя паслугі для разьведкі і здабычы энэргарэсурсаў — і, такім чынам, будзе мець вялікі ўплыў на Пуціна», — сказала фон дэр Ляен.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG