Яўген Енін запэўніў, што клопат аб ваеннапалонных ня ляжа цяжарам на ўкраінскую эканоміку.
«Абсалютна не. Мы будзем выкарыстоўваць у гэтым пляне ўсе магчымасьці, якія даюць нам Жэнэўскія канвэнцыі, гэта значыць выкарыстаньне працоўнай сілы і таму падобнае. Гэта значыць, усе гэтыя людзі будуць потым працаваць, каб аднавіць эканоміку Ўкраіны».
У той жа час Енін запэўніў, што Ўкраіна будзе няўхільна прытрымлівацца ўсіх нормаў міжнароднага гуманітарнага права.
«Гэта тое, што адрозьнівае нас ад расейскага агрэсара», — сказаў ён.
7 сакавіка міністар унутраных спраў Дзяніс Манастырскі заявіў, што ўсіх палонных расейцаў вывезуць і будуць утрымліваць у адным месцы. Паводле прэс-прадстаўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксея Арастовіча, колькасьць расейскіх ваеннапалонных ужо настолькі вялікая, што патрабуецца стварэньне лягераў для іх.