Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якія тры беларускія банкі маюць адключыць ад SWIFT


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Эўрапейская камісія падрыхтавала новы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі ў сувязі з уварваньнем ва Ўкраіну.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Свабоды ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк. Ён называе тры банкі, якія падпадуць пад санкцыі, — Белаграпрамбанк, банк Дабрабыт і беларускі Банк разьвіцьця.

Санкцыі закрыюць тром беларускім банкам доступ да сыстэмы SWIFT. Таксама ЭЗ плянуе дадаць у свой «чорны сьпіс» некалькіх алігархаў і расейскіх дэпутатаў.

Новы пакет санкцый таксама прадугледжвае забарону на экспарт марскіх тэхналёгій з ЭЗ у Расею і дае рэкамэндацыі па маніторынгу крыптавалют, каб пазьбегнуць іх выкарыстаньня для абыходу санкцый ЭЗ, паведамляе Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG