«Вайскоўцы выконваюць задачы ў адпаведнасьці з плянам падрыхтоўкі Ўзброеных Сіл па прызначэньні ў 2021/2022 навучальным годзе толькі ў межах граніц Рэспублікі Беларусь і ўдзелу ў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі на тэрыторыі Украіны не прымаюць», — гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.
Пры гэтым учора, 27 лютага, Лукашэнка прызнаў, што Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны і пацьвердзіў запуск ракет з беларускага боку.
«Сапраўды, з тэрыторыі чарнобыльскіх прыкладна раёнаў, дзе былі на вучэньнях расейскія войскі, былі запушчаны дзьве ці тры ракеты», — сказаў Лукашэнка, выступаючы на выбарчым участку пасьля галасаваньня.
Таксама Лукашэнка заявіў, што ва Ўкраіне няма ні беларускіх салдатаў, ні ўзбраеньня, ні боепрыпасаў.