Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія дывэрсанты праніклі ў кіеўскі раён Абалонь. ВІДЭА


У раёне Абалонь у мірны час, 2020 год
У раёне Абалонь у мірны час, 2020 год

Чуваць страляніна, ідуць баявыя дзеяньні.

У спальным раёне Кіева Абалонь адбываецца страляніна. Ідуць баі паміж украінскімі абаронцамі і расейскімі захопнікамі.

Міністэрства абароны Ўкраіны пацьвердзіла пранікненьне варожай дывэрсійна-выведніцкай групы ў спальны раён Кіева Абалонь.

У густанаселеным «Менскім масіве» чуваць стрэлы.

Акрамя таго, дэсантна-штурмавыя войскі Ўзброеных сіл Украіны вядуць баі ў раёнах населеных пунктаў Дымэр і Іванкаў — на поўнач ад Кіева. Таксама ўкраінскія сілы паведамілі аб зьнішчэньні расейскіх дывэрсантаў, якія захапілі ўкраінскую тэхніку і рухаліся па Кіеве, пераапрануўшыся ва ўкраінскую форму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG