Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума Расеі адразу ў двух чытаньнях ратыфікавала пагадненьне пра дружбу і супрацоўніцтва з «ЛНР» і «ДНР»


Дзярждума Расеі
Дзярждума Расеі

22 лютага дэпутаты прагаласавалі за ратыфікацыю пагадненьня.

22 лютага 2022 году дэпутаты расейскай Дзярждумы прагаласавалі за ратыфікацыю пагадненьняў, падпісаных у панядзелак прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным і самаабвешчанымі кіраўнікамі «Данецкай» і Луганскай народных рэспублік» Дзянісам Пушыліным і Леанідам Пасечнікам пасьля прызнаньня іх сувэрэнітэту. Пра гэта паведамляе РБК.

Дэпутаты аднагалосна падтрымалі гэтае рашэньне (398 «за», супраць не прагаласаваў ніхто і ніхто не ўстрымаўся).

Уначы прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін аддаў загад аб уводзе расейскіх войскаў у два сэпаратысцкія рэгіёны, якія падтрымліваюцца Масквой, праігнараваўшы пагрозы Захаду аб увядзеньні санкцый, паведамляе AFP.

Раней кіраўнік Крамля прызнаў незалежнасьць падкантрольных сэпаратыстам раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, падрыхтаваўшы глебу для апэрацыі ў разгортваньні часткі сіл ля ўкраінскіх межаў.

У двух афіцыйных указах Пуцін даручыў Міністэрству абароны забясьпечыць ажыцьцяўленьне «функцый у падтрыманьні міру» ў Данецкай і Луганскай абласьцях. У тых жа дакумэнтах Пуцін таксама даручыў расейскаму МЗС устанавіць дыпляматычныя адносіны з «рэспублікамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG