Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін даручыў выдаць па 130 даляраў жыхарам «ДНР» і «ЛНР», якія цяпер зьяжджаюць у Расею


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў выдаць па 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 130 даляраў) кожнаму ўцекачу, які прыбыў у Растоўскую вобласьць з усходніх раёнаў Украіны, якія кантралююцца прарасейскімі сэпаратыстамі.

У Растоўскую вобласьць накіравалі выканаўцу абавязкаў кіраўніка Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі кантраляваць разьмяшчэньне ўцекачоў.

Раней так званыя кіраўнікі «ДНР» і ЛНР» абвясьцілі пра эвакуацыю жанчын, дзяцей і людзей сталага веку ў Расею. Паводле кіраўніцтва прарасейскіх сэпаратыстаў, гэта адбываецца перад верагодным наступам украінскіх войскаў. Украіна падрыхтоўку да атакі адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG