Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Героя мэму пра памідоры са сьмятанай Анатоля Шаўковіча зноў арыштавалі на 15 содняў. Нядаўна ён перанёс апэрацыю


Анатоль Шаўковіч пасьля вызваленьня 10 студзеня. Тады ён быў 60 содняў за кратамі
Анатоль Шаўковіч пасьля вызваленьня 10 студзеня. Тады ён быў 60 содняў за кратамі

Таксама на 15 содняў арыштавалі Сяргея Глушакова. Іх разам затрымалі 17 лютага, паведаміў праваабаронцы цэнтар «Вясна»

Аляксандар Знак, бацька палітзьняволенага Максіма Знака, напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«Учора арыштавалі маіх сяброў. Спачатку Сяржука, а празь некалькі гадзін Анатоля. Сёньня абодва атрымалі па 15 содняў. Ад Сяржука я ніколі ў жыцьці ня чуў брыдкага слова, а ён адправіўся ў РАУС, «раскідаў нейкія паперы і аблаяў міліцыянтаў». А Анатоль, якому некалькі тыдняў таму выдалілі жаўцяк і ён ледзь ходзіць, вырашыў патузацца з супрацоўнікамі органаў. Ёсьць сьведкі іхніх злачынстваў, ёсьць судзьдзі, ёсьць содні».

Шаўковіча першы раз затрымалі 11 лістапада мінулага году, ад таго часу ён заставаўся ў турме на Акрэсьціна 60 дзён. 65-гадовага мужчыну пакаралі шэрагам арыштаў за бел-чырвона-белыя сьцягі.

Праваахоўныя органы раней заявілі, што мужчына наладзіў у сябе «вытворчасьць пратэставай сымболікі». Яго судзілі за кожны сьцяг паасобку, таму цяжка было прагназаваць, колькі ў суме яму давядзецца адседзець.

Анатоль Шаўковіч стаў папулярны праз сваю заяву ў «пакаянным відэа» пра любоў да белага і чырвонага колераў, патлумачыўшы, што проста любіць спалучэньне белага і чырвонага — да прыкладу, памідоры са сьмятанай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG