Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія выдасьць Украіне расейскага грамадзяніна, які ўдзельнічаў у анэксіі Крыму


Аляксандар Франчэці ў чэскім судзе
Аляксандар Франчэці ў чэскім судзе

Суд у Празе пастанавіў выдаць расейца Аляксандра Франчэці Ўкраіне. Там яго падазраюць ва ўдзеле ў незаконных узброеных фармаваньнях падчас анэксіі Крыму.

Аляксандра Франчэці затрымалі 12 верасьня 2021 году ў аэрапорце Прагі на запыт уладаў Украіны. Ён у вышуку з 2019 году; на сайце ўкраінскага МУС пазначаны артыкул — стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня. Ва Ўкраіне яму пагражае да васьмі гадоў турмы.

Сьцьвярджаецца, што ў 2014 годзе, за некалькі дзён да пачатку расейскай апэрацыі па анэксіі паўвострава, Франчэці стварыў у Крыме групоўку «Паўночны вецер». Яна налічвала 11 чалавек і адказвала за ахову ліній электраперадач, газаправоду, а таксама выяўленьне нейкіх «экстрэмісцкіх груп». Тады ж ён расказаў, што групоўка ўзаемадзейнічала з камандаваньнем ВМФ Расеі.

Франчэці ніколі не хаваў свайго ўдзелу ў анэксіі Крыму. У шматлікіх інтэрвію расейскім і нават чэскім журналістам ён расказваў, паўтараючы тэзісы расейскай прапаганды, што прыйшоў абараняць жыхароў Крыму ад «Правага сэктару» і іншых, як ён казаў, нэафашыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG