Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр пратэстанцкі пастар, былы савецкі дысыдэнт Эрнст Сабіла


Эрнст Сабіла
Эрнст Сабіла

Эрнсту Сабілу было 89 гадоў. 18 сакавіка 2022 году ён мог адзначыць сваё 90-годзьдзе.

Пра гэта паведаміў у сваім Фэйбуку адзін з кіраўнікоў БХД Аляксей Шэін.

Эрнст Сабіла нарадзіўся 18 сакавіка 1932 году ў вёсцы Дзегцяроўка Менскага раёну ў БССР. Праз некалькі гадоў сям’ю як «нядобранадзейных» перасялілі далей ад мяжы — углыб тагачаснай БССР, у Бабруйск.

Ад маленства далучыўся да эвангелістаў, чыя дзейнасьць была легалізаваная падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусьветную вайну. На працягу 1943–1944 сям’я Сабілаў супрацоўнічала з адным з савецкіх партызанскіх атрадаў Бабруйшчыны.

У 1949 годзе, калі Эрнст Сабіла заканчваў Барысаўскую сярэднюю школу, на яго завялі справу савецкія карныя органы: ён хацеў стварыць беларускую арганізацыю, якая б базавалася на абароне нацыянальных, рэлігійных і сацыяльных свабодаў беларусаў.

У першай палове паступіў у. Летам 1951 году, будучы студэнтам Менскага мэдычнагы інстытуту, быў арыштаваны па артыкуле 72-Б Крымінальнага кодэксу БССР («актыўная агітацыя з ужываньнем нацыянальных і рэлігійных забабонаў»). Некалькі месяцаў правёў у «амэрыканцы», дзе прайшоў праз катаваньні.

Быў асуджаны да расстрэлу, але расстрэльны прысуд замянілі на 25 гадоў канцлягераў. Зьбег з лягера, каля 700 кілямэтраў прайшоў па тайзе, быў зноў арыштаваны. Зноў уцякаў і зноў быў злоўлены.

У 1956 годзе рэаблітаваны, вызвалены і праз некалькі месяцаў зноў арыштаваны і асуджаны. Канчаткова вызвалены ў 1964 годзе, адбыўшы 13 гадоў.

Пасьля вызваленьня закончыў Менскі інстытут замежных моваў.

З 1988 г. ён быў пастарам беларускамоўнай Эвангельскай царквы.

У 1989 г. пастар Сабіла асьвяціў першы зьезд Беларускага народнага фронту: на першым зьезьдзе БНФ зачытваў Біблію, асьвячаючы палітычнае мерапрыемства.

Зь сярэдзіны 2000-х гадоў — сябра БХД.

Пераклаў Новы Запавет і Псальмы на беларускую мову.

Пахаваньне адбудзецца ў яго роднай вёсцы Дзегцяроўка, пад Менскам, у панядзелак ці аўтарак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG