Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве аховы здароўя патлумачылі анамаліі ў сваёй статыстыцы па каранавірусу


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Чыноўнікі заявілі, што цяпер менш людзей шпіталізуюць з каранавірусам.

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі адрэагавалі на пытаньні, адкуль зьявіліся вялікія лічбы людзей, якія перахварэлі на каранавірус і паправіліся.

Раней менавіта да гэтых лічбаў узьніклі пытаньні, бо колькасьць тых, хто выздаравеў, і тых, хто выпісаўся, не супадала.

Як расказалі выданьню «Зеркало» на прамой лініі Міністэрства аховы здароўя, цяпер людзі хварэюць без шпіталізацыі.

«Людзі ў асноўным атрымліваюць паліклінічна-амбуляторную дапамогу. Таму колькасьць тых, хто выздаравеў, і колькасьць тых, хто выпісаўся, не адпавядаюць. А раней, у сілу цяжару стану, людзі ў асноўным, вядома, атрымлівалі дапамогу стацыянарную. Таму і лічбы зусім іншыя. Раней былі перагружаныя лякарні — цяпер перагружаныя паліклінікі, таму што, на шчасьце, формы лёгкія, таму і лічбы памяняліся», — адказалі ў міністэрстве.

Такім чынам, калі раней давалі колькасьць людзей, якія выпісаліся зь лякарні, то цяпер даюць колькасьць людзей, якія паправіліся без шпіталізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG