Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Apple выбачылася перад беларускімі iOS-распрацоўнікамі і разблякавала доступ да праграм


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міжнародная кампанія дасылае беларускім распрацоўнікам лісты з выбачэньнямі. Санкцыі на гэтую сфэру не падзейнічаюць.

У лістах гаворыцца аб тым, што ранейшая рассылка з паведамленьнямі пра знаходжаньне беларускіх уліковых запісаў у рэгіёне з абмежаваным доступам, была памылковай. Здымак экрану аднаго з такіх лістоў публікуе Dev.by.

«Мы заўважылі праблему пры пацьвярджэньні вашага ўліковага запісу. Інфармацыя аб юрыдычнай асобе, зьвязаная з вашым уліковым запісам, цалкам адпавядае краіне з абмежаваным доступам або адной або некалькім краінам з зводнага кантрольнага сьпісу ўраду ЗША, санкцыйнага сьпісу іншага ўраду або сьпісу рэгіёнаў з абмежаваным доступам», — гаварылася ў папярэднім апавяшчэньні ад Apple, якое выклікала хваляваньні.

Такім чынам, беларускія iOS-распрацоўнікі здолеюць аднавіць сваю працу над стварэньнем і ўдасканаленьнем гульняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG