Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень-анархіст Мікіта Емяльянаў зноў у ШЫЗА


Мікіта Емяльянаў на судзе, 20 лютага 2020 г.
Мікіта Емяльянаў на судзе, 20 лютага 2020 г.

27 студзеня пачаўся суд над анархістам Мікітам Емяльянавым за тое, што ён парушыў рэжым адбываньня пакараньня. Яму могуць дадаць яшчэ два гады зьняволеньня

Мікіта знаходзіцца ў ШЫЗА з 17 студзеня, адседзеў два разы па 7 сутак, а потым яму працягнулі пакараньне яшчэ на 10 дзён. Выйсьці ён мае 12 лютага. На 11 лютага прызначанае пасяджэньне па яго справе.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал АЧК-Беларусь.

Мікіта Емяльянаў вучыўся на 3 курсе БНТУ. Яго затрымалі ў кастрычніку 2019 году праз падазрэньне ў нападах на будынак Менскага гарадзкога суду і СІЗА на Валадарскага. Свой учынак хлопец патлумачыў пратэстам супраць перасьледу палітвязьняў.

У сакавіку 2020 году Емяльянава асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня, у выніку апэляцыі пакараньне зьменшылі да 4 гадоў. Спачатку вязень адбываў тэрмін у Бабруйскай калёніі, дзе яго зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу, потым як парушальніка рэжыму перавялі ў Магілёўскую крытую турму.

Праваабаронцы Беларусі прызналі Емяльянава палітвязьнем.

Супрацоўнікі турмы склалі на яго больш як 60 рапартаў за парушэньні рэжыму ўтрыманьня. Яго часта зьмяшчаюць у карцар. Апошні раз ён больш за месяц сядзеў у карцары ў лістападзе-сьнежні мінулага году.

Сам Мікіта раней тлумачыў, што рэжым ён парушаў на знак пратэсту супраць пастаяннага парушэньня ягоных правоў адміністрацыяй турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG