Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прызналі, што беларускі калій пасьля спыненьня літоўскага транзыту праз Расею яшчэ не ідзе


Шахцёры «Беларуськалію», ілюстрацыйнае фота
Шахцёры «Беларуськалію», ілюстрацыйнае фота

Беларускія пастаўкі калійных угнаеньняў могуць накіраваць праз расейскія парты.

Аб гэтым заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў, камэнтуючы пляны Беларусі пераарыентаваць такія пастаўкі з порта Клайпеды на расейскія парты, перадае ТАСС.

«Хутчэй, гэтае пытаньне трэба адрасаваць у Мінэканамразьвіцьця. Хацеў бы вас туды перанакіраваць. Пытаньне гэтае на парадку дня, яно абмяркоўваецца. Калі я не памыляюся, пакуль [перанакіраваньне] гэтых патокаў яшчэ не пачалося», — сказаў Пяскоў.

З 1 лютага Літва спыніла транзыт прадукцыі «Беларуськалію». У гэты дзень на тэрыторыі Літвы яшчэ заставаліся каля 1000 вагонаў зь беларускай калійнай прадукцыяй.

  • Пра намер Літвы забараніць транзыт прадукцыі «Беларуськалію» праз сваю тэрыторыю стала вядома ў канцы 2021 году.
  • Гэтаму папярэднічала некалькі скандалаў, у выніку якіх у адстаўку падалі адразу некалькі міністраў літоўскага ўраду.
  • Страціў працу і кіраўнік «Літоўскіх чыгунак», а транзыт беларускіх угнаеньняў з дапамогай дзяржаўнага перавозчыка мусіў быць цалкам спынены з 1 лютага.
  • З прапановай наладзіць перавозкі беларускіх угнаеньняў да ўладаў Літвы і ў «Літоўскія чыгункі» зьвярнулася пяць іншых кампаній, аднак усім ім было адмоўлена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG