Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Беларусі паведаміў, чым адкажуць на адмову Літвы ў транзыце калію


«Беларуськалій»
«Беларуськалій»

Кіраўнік ураду Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што абмежавальныя меры могуць закрануць чыгуначны транспарт, які ідзе з тэрыторыі Літвы.

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка расказаў, якія меры Беларусь можа прыняць у адказ на адмову транзыту беларускага калію праз тэрыторыю Літвы, паведамляе БелТА.

«Рашэньне прынята, яно закране чыгуначны транспарт, які ідзе з тэрыторыі Літвы. Мы прапанавалі літоўскім калегам дыялёг у гэтым пытаньні, дзьверы ніколі не зачыненыя. Мы зьвярнуліся з прапановай у прававым полі правесьці кансультацыі і вызначыць далейшыя нашы ўзаемаадносіны», — сказаў Галоўчанка.

Таксама Галоўчанка заявіў, што Беларусь нічога ня згубіць праз адмову Літвы ў транзыце.

«Мы даўно да гэтай сытуацыі рыхтаваліся, свае пастаўкі пераарыентавалі. За кошт даўжэйшага лягістычнага пляча ў РФ нашы вытворцы крыху страцілі ў маржынальнасьці, але яна будзе кампэнсаваная ростам сусьветных цэнаў. Так што мы, па сутнасьці, нічога ня страцілі, страціла эканоміка Літвы. Больш за тое, мы будзем спаганяць усе належныя нам штрафы за скасаваньне кантрактаў на перавозку зь іхнага боку», — дадаў Галоўчанка.

З 1 лютага Літва прыпыніла перавозку беларускіх калійных угнаеньняў на сваёй чыгунцы, апошні састаў прайшоў праз тэрыторыю Літвы ўвечары 31 студзеня. Такое рашэньне літоўскі бок прыняў, бо «такое супрацоўніцтва шкодзіць нацыянальным інтарэсам».

Асноўны шлях экспарту беларускіх калійных угнаеньняў праходзіў празь літоўскую чыгунку і далей у парты Клайпеды.

Пасьля таго, як «Літоўскія чыгункі» ў сярэдзіне студзеня паведамілі «Беларуськалію» аб скасаваньні кантракту, з 1 лютага кампанія атрымала ня менш за пяць заявак на перавозку ўгнаеньняў ад розных прэтэндэнтаў, але ніводную зь іх не ўхвалілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG