Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю анархіст Іван Комар. Ён адседзеў больш за два гады


Іван Комар у судзе, люты 2020 году, архіўнае фота
Іван Комар у судзе, люты 2020 году, архіўнае фота

Раніцай 29 студзеня выйшаў на волю палітвязень Іван Комар. Яго затрымалі 20 кастрычніка 2019 году за акцыі салідарнасьці з тагачаснымі палітвязьнямі.

Пра гэта паведаміла ініцыятыва dissidentby.

Іван Комар выйшаў паводле ўмоўна-датэрміновага вызваленьня.

Яго першапачаткова асудзілі на 7 гадоў калёніі, але потым пакараньне зьменшылі да 3,5 гадоў. Ён адседзеў больш за 2 гады і 3 месяцы. Комар адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі, потым яго перавялі ў жодзінскую турму.

Івана Комара і ягонага паплечніка Мікіту Емяльянава асудзілі за тое, што яны нібыта зладзілі шэраг акцый на знак салідарнасьці з тагачаснымі палітвязьнямі. Паводле матэрыялаў сьледзтва, яны закідалі лямпачкамі, запоўненымі фарбай, будынак Менскага гарадзкога суду ў верасьні 2019 году, калі там судзілі Дзьмітрыя Паліенку, і двойчы спрабавалі падпаліць уваходныя дзьверы «Валадаркі» «гаручым кактэйлем».

Паплечнік Комара Мікіта Емяльянаў застаецца пад вартай. Яго асудзілі спачатку на 7 гадоў калёніі, потым тэрмін паменшылі да 4 гадоў зьняволеньня. Аднак цяпер ідзе новы суд за тое, што хлопец парушаў рэжым у калёніі. Яму могуць дадаць яшчэ два гады пакараньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG