Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская накіравала ліст прэзыдэнту Рады ICAO перад пасяджэньнем наконт пасадкі Ryanair


Са справаздачы ІCАО аб інцыдэнце з самалётам Ryanair 23 траўня 2021 году, калі затрымалі Рамана Пратасевіча
Са справаздачы ІCАО аб інцыдэнце з самалётам Ryanair 23 траўня 2021 году, калі затрымалі Рамана Пратасевіча

Сьвятлана Ціханоўская накіравала прэзыдэнту Рады ліст, у якім расказала пра падзеі ў Беларусі з 2020 года, нагадала, што з моманту захопу самалёта двое людзей — Раман Пратасевіч і Сафія Сапега — у закладніках.

31 студзеня Рада ICAO правядзе пасяджэньне, на якім абмяркуе даклад арганізацыі аб інцыдэнце, зьвязаным з захопам самалёта Ryanair у Беларусі.

У лісьце Сьвятлана Ціханоўская:

  • расказала, што інцыдэнт быў наўмыснай, загадзя сплянаванай апэрацыяй па арышце апанэнта, а прадстаўнікі рэжыму з самага пачатку давалі ілжывую інфармацыю пра тое, што адбылося.

«Сытуацыя найпаўнейшага грэбаваньня чалавечымі жыцьцямі і непавагі да правіл, зь якой сутыкнуліся экіпаж і пасажыры на борце рэйса, шакавала сьвет. Але для беларусаў такое грэбаваньне ня дзіўна. Мы зазнавалі такое абыходжаньне да, падчас і пасьля інцыдэнту, прычым у нацыянальным маштабе», — пракамэнтавала ў лісьце Ціханоўская;

  • заклікала ICAO падтрымаць пазыцыю аб тым, што ўтойваньне рэжымам фактаў — наўмысная перашкода расьсьледаваньню, якое вядзе ICAO.

«Рэжым не спрабаваў крытычна ацаніць гэтую падзею, супакоіць пасажыраў ці папрасіць прабачэньня за стрэс і нязручнасьці перад экіпажам і кампаніяй Ryanair. Сутыкнуўшыся са шквалам крытыкі, ён не спрабаваў аналізаваць сыстэмныя неадпаведнасьці і прапаноўваць паляпшэньні, каб прадухіліць падобныя сытуацыі ў будучыні.

Наадварот, афіцыйныя асобы ад самага пачатку абралі даць ілжывую інфармацыю, паспрабавалі адцягнуць увагу ад адказнасьці рэжыму, ачарніць пілётаў рэйса і высьмеяць рэакцыю міжнароднай супольнасьці», — адзначыла Ціханоўская;

  • зьвярнула ўвагу, што ў ЗША прад’явілі абвінаваўчае заключэньне супраць кіраўніцтва «Белаэранавігацыі» і двух супрацоўнікаў службы дзяржбясьпекі ў сувязі са змовай з мэтай зьдзяйсьненьня пірацкага захопу паветранага судна, што паставіла пад небясьпеку чатырох грамадзян ЗША, якія знаходзіліся на ім;
  • заклікала прыкласьці да справаздачы паказаньні, якія прадставіў польскім уладам Алег Галегаў — авіядыспэтчар, які знаходзіўся ў дыспэтчарскай падчас апэрацыі па прымусовай пасадцы самалёта Ryanair;
  • заклікала накіраваць даклад старшыні Рады бясьпекі ААН, бо гэты інцыдэнт стаў пагрозай міжнароднаму міру і бясьпецы.

«Захоп самалёта Ryanair не павінен стаць прэцэдэнтам. Ніхто ня мае права прымусова зьмяняць рэйсы з палітычных матываў, а тым больш ставіць пад пагрозу бясьпеку пасажыраў і экіпажа».

  • прапанавала прадставіць даклад ICAO ў публічны доступ і абмеркаваць яе ліст на паседжаньні Рады ICAO 31 студзеня, а таксама зрабіць усё, каб гэты даклад паклаў пачатак усебаковаму і поўнаму расьсьледаваньню факту захопу самалёта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG