Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сотні будыйскіх манахаў зьбеглі з двух буйных гарадоў М’янмы пасьля баёў урадавых сілаў з паўстанцамі


Пратэст будыйскіх манахаў у М'янме, архіўнае фота
Пратэст будыйскіх манахаў у М'янме, архіўнае фота

Інтэнсіўныя баі прайшлі ў гарадах Лойкаў і Дэмоза.

Са спасылкай на словы сьведкаў уцёкаў манахаў, выданьне The Guardian паведаміла ў нядзелю, 16 студзеня, што сярод тысяч нядаўна перамешчаных у выніку інтэнсіўных баёў паміж урадавымі і паўстанцкімі групоўкамі ёсьць і некалькі сотняў будыйскіх манахаў.

Захоп улады вайскоўцамі 11 месяцаў таму прывёў да зрынаньня ўраду цывільнай лідэркі Аун Сан Су Чжы, у выніку масавых пратэстаў і змаганьня мілітарных уладаў зь імі загінулі больш за 1400 чалавек. Дзясяткі паўстанцкіх груповак паўсталі, каб супрацьстаяць рэжыму.

У горадзе Лойкаў, ва ўсходняй частцы штату Кая, на мінулым тыдні адбыліся інтэнсіўныя баі. Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, амаль 90 000 чалавек зьбеглі з гораду, хаця мясцовыя НДА ацэньваюць гэтую лічбу значна вышэй — 170 000.

Сярод тых, хто вымушаны быў уцякаць, ёсьць будыйскія манахі.

«Нам было немагчыма застацца там», — сказаў газэце адзін манах, дадаўшы, што агулам па М’янме ўцяклі будыйскія манахі з 30 манастыроў — незвычайнае відовішча ў краіне, дзе вызнаюць будызм, а храмы лічацца бясьпечнымі прытулкамі. Ён параўнаў спусташэньне гораду Дэмоза пасьля баёў і зьвязаных зь імі ўцёкаў з апусьценьнем як на могілках.

Напярэдадні хрысьціянскага сьвята Раства ў штатах Кая і Каін знайшлі 35 целаў, двое зь якіх належаць супрацоўнікам гуманітарнай арганізацыі па ахове дзяцей. Мяркуецца, што іх забілі ўрадавыя войскі.

Спэцыяльны дакладчык ААН па сытуацыі ў М’янме Том Эндрус заклікаў лідэра вайсковай хунты Мін Аун Хлаінга прыпыніць атакі на Лойкаў па зямлі і паветры, каб спыніць блякаду гораду. Гэта патрэбна, каб у горад даставілі дапамогу пацярпелым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG