Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Гарбачоў запатрабаваў, каб Літва адмовілася ад незалежнасьці


Савецкія войскі ля тэлецэнтру ў Вільні, студзень 1991
Савецкія войскі ля тэлецэнтру ў Вільні, студзень 1991

Падзеі 10 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Падзеі 10 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

1569 — у Люблінскім замку пачалося паседжаньне сэйму, якое папярэднічала Люблінскай уніі.

1863 — у Лёндане пачало працаваць першае ў сьвеце мэтро.

1946 — у Лёндане пачалася першая сэсія Генэральнай асамблеі ААН.

1989 — пасьля 72-гадовага перапынку пачало працу Менскае духоўнае вучылішча — спачатку як аднагадовыя курсы псаломшчыкаў.

1991 — прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў запатрабаваў ад Вярхоўнага Савету Літвы адмены акту аб незалежнасьці і аднаўленьня савецкай Канстытуцыі. Гэта патрабаваньне было падмацавана вайсковай сілай, што скончылася штурмам віленскага тэлецэнтру і ахвярамі сярод цывільных асобаў. Пазьней літоўскі суд асудзіў шэраг вінаватых па гэтай справе, некаторыя дагэтуль у міжнародным вышуку. Генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка, які камандаваў віленскім гарнізонам, а пазьней быў намесьнікам міністра абароны Беларусі, Менск адмовіўся выдаць Літве.

Вільня ў студзені 1991 году
Вільня ў студзені 1991 году





У гэты дзень нарадзіліся

1597 — Пятро Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.

1892 — польскі пісьменьнік Мэльхіёр Ваньковіч, які шмат рабіў дзеля пашырэньня беларускае літаратуры ў Польшчы.

1896 — Георгі Лаўроў, беларускі архітэктар.

1905 — Тацяна Бірыч, беларускі афтальмоляг, доктар мэдычных навук.

1934 — Леанід Краўчук, першы прэзыдэнт Украіны.

1966 — Яраслаў Раманчук, беларускі палітык і эканаміст.

1970 — Валер Шыла, музыка, грамадзкі дзеяч з Баранавічаў, ​

У памяці

1684 — Крыштаф Жыгімонт Пац, вялікі канцлер літоўскі.

1778 — Карл Лінэй, швэдзкі прыродазнавец, стваральнік адзінай сыстэмы расьліннага і жывёльнага сьвету.

1835 — Цэлястын Цеханоўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863 году, грамадзянскі начальнік Горадні.

1994 — Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык і краязнаўца.

Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі
Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі


2004 — Алесь Усюкевіч, сакратар падпольнага Саюзу вызваленьня Беларусі, які дзейнічаў у Наваградку ў 1946-1947 г.г.

2017 — памёр рэжысэр Валеры Панамароў, у 1990-х зьняў фільм «Тутэйшыя» паводле славутага твору Янкі Купалы і «На чорных лядах» паводле апавяданьняў Васіля Быкава

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG