Упершыню з 2014 году вярхоўны прадстаўнік ЭЗ дабраўся да часткі Ўкраіны, якая стала зонай узброенага канфлікту з расійскімі гібрыднымі сіламі.
Бясспрэчная падтрымка Ўкраіны
«Я думаю, што гэта надзіва добры час для такога візыту. Палітычны ляндшафт вельмі хутка мяняецца, і канфлікт на ўсходзе Ўкраіны знаходзіцца на мяжы паглыбленьня», — сказаў Жузэп Бурэль, бачачы, што адбываецца ў Данбасе і вакол яго.
Паўгода таму, калі прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зрабіў свой першы візыт у Эўразьвяз, Захад быў у першую чаргу занепакоены Кітаем. Аднак цяпер усё зьмянілася, прызнае вярхоўны прадстаўнік ЭЗ.
«Расея вельмі незвычайным спосабам нарошчвае свае войскі, назапашваючы ўзбраеньне ўздоўж украінскай мяжы. І гэты працэс прайшоў вельмі хутка», — сказаў Бурэль.
Ён запэўніў Украіну ў поўнай падтрымцы з боку ЭЗ незалежнасьці, суврэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці і папярэдзіў Расею аб высокай цане, якую яна заплаціць, калі рашыцца на паўторнае ўварваньне.
Якая насамрэч цана і на каго патрапяць разбуральныя санкцыі, якімі Эўразьвяз пагражае ўжо некалькі месяцаў? Барэль не стаў выдаваць гэтую таямніцу, хоць журналісты, сустрэўшыся з ім у Кіеве, хацелі пачуць канкрэтныя імёны расейскіх высокапастаўленых чыноўнікаў, на якіх ЭЗ патэнцыйна можа ўвесьці абмежаваньні.
«Мы павінны пазьбягаць вайны, рухацца да дээскаляцыі і не дапускаць канфліктаў. Усе мае намаганьні цяпер скіраваныя на гэта. Эўразьвяз актывізуе ўсе санкцыі, якія мы маем у сваім распараджэньні. Гэта будуць эканамічныя абмежаваньні, а ня толькі тыя, якія закранаюць канкрэтных асоб. І санкцыі ня будуць расплывістымі. Паверце», — запэўніў Бурэль.
Бурэль выказаў у Кіеве нязьменную падтрымку Ўкраіны перад абліччам расейскай агрэсіі
Вярхоўны прадстаўнік Эўрапейскага зьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль сустрэўся ў Кіеве з прэм’ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем. Пра гэта, у прыватнасьці, гаворыцца ў камюнікэ Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў па выніках візыту Барэля ва Ўкраіну 6 студзеня.
«Верхоўны прадстаўнік Барэль сустрэўся з прэмʼер-міністрам Дзянісам Шмыгалем, каб абмеркаваць бягучую сытуацыю з бясьпекай Украіны і адносіны з ЭЗ. Ён падкрэсьліў важнасьць комплексных рэформ як спосабу павышэньня ўстойлівасьці Ўкраіны ў рамках Пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ», — гаворыцца ў дакумэнце.
Барэль «пацьвердзіў статус ЭЗ як самага надзейнага партнэра Ўкраіны ў гэты крытычны момант і сваю нязьменную падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны перад абліччам расейскай агрэсіі».