Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон аб генацыдзе беларускага народу


Палац Незалежнасьці, ілюстрацыйнае фота
Палац Незалежнасьці, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб генацыдзе беларускага народу», паведамляе агенцтва БЕЛТА.

Гэты закон быў прыняты Палатай прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях летась у сьнежні.

Як паведамляе БЕЛТА, ім «прадугледжваецца юрыдычнае прызнаньне генацыду беларускага народу, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны пэрыяд (да 1951 году). Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у названы пэрыяд».

Закон таксама вызначае крымінальную адказнасьць за публічнае адмаўленьне генацыду беларускага народу, у тым ліку з выкарыстаньнем СМІ або інтэрнэту.

Як паведамляе афіцыйнае агенцтва, «рэалізацыя закону будзе садзейнічаць недапушчальнасьці скажэньня вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама згуртаванасьці беларускага грамадзтва».

  • Адмыслоўцы зьвяртаюць увагу, што факты палітычнага тэрору і масавых рэпрэсій у сталінскія часы ў законе нават ня згадваюцца, хоць колькасьць ахвяраў «чыстак» сярод беларусаў вымяралася сотнямі тысяч. Не прыгадваецца і Галакост, пры тым што габрэі склалі значную частку ахвяраў падчас нацысцкай акупацыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG