Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр беларускі музыказнаўца Міхаіл Казінец


Міхаіл Казінец
Міхаіл Казінец

Вядомы беларускі дырыгент і пэдагог памёр на 84-м годзе жыцьця.

Пайшоў з жыцьця народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец, паведаміла Дзяржаўная філярмонія. Прафэсар быў ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, кавалерам Ордэна Францыска Скарыны.

Дырыгент і пэдагог нарадзіўся ў 1938 годзе ў вёсцы Цынцавічы, якая цяпер уваходзіць у Вялейскі раён Менскай вобласьці. Дзяржаўны акадэмічны народны аркестар Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам Казінца ўпершыню выканаў многія творы беларускіх кампазытараў.

Таксама Казінец быў старшынём Міжнароднага фэстывалю «Зьвіняць цымбалы і гармонік», мастацкім кіраўніком фэстывалю «Беларусь — мая песьня».

На працягу многіх гадоў Міхаіл Казінец быў прафэсарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, стваральнікам і кіраўніком аркестру «Маладая Беларусь», рэктарам акадэміі. Пад яго кіраўніцтвам выхаваны сотні выбітных музыкаў, якія складаюць цьвет беларускай акадэмічнай школы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG