Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся саміт «Эўрапейскага партнэрства», упершыню без Беларусі; фрылансэр Свабоды Кузьнечык застаўся за кратамі. Найважнейшае за 15 сьнежня


Андрэй Кузьнечык
Андрэй Кузьнечык

Падзеі 15 сьнежня

Кіраўнікі інстытутаў, дзяржаў і ўрадаў краін Эўразьвязу і краін-удзельніц «Усходняга партнэрства» сабраліся ў сераду ў Брусэлі на шосты саміт гэтай праграмы. Беларусь на асноўным пасяджэньні прадстаўленая пустым крэслам з афіцыйным сьцягам

Фрылансэр Свабоды Андрэй Кузьнечык ня выйшаў на волю пасьля 20 сутак арышту

Перасьлед беларусаў не спыняецца

У судах Навабеліцкага і Цэнтральнага раёну Гомля праходзяць суды над супрацоўнікамі «Беларуснафты» за допісы ў закрытым чаце

На 15 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 929 чалавек

15 сьнежня Міколу Статкевічу дазволілі спатканьне з жонкай Марынай Адамовіч

Праз дзень пасьля прысуду журналісту Радыё Свабода дазволілі сустрэцца з жонкай Дар’яй

Перададзеная ў суд справа журналіста і спартоўца Івуліна, якога вінавацяць у «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»

Кіраўнік Канстытуцыйнага суду Беларусі Пятро Міклашэвіч назваў парушэньнем міжнароднага права заходнія санкцыі ў дачыненьні Беларусі

Старшыня праўленьня «Літоўскай чыгункі» Мантас Бартушка пакіне сваю пасаду

У дакладзе «Імаверны курс дзеяньняў Пуціна ва Ўкраіне» дасьледчага цэнтру American Enterprise Institute адзначаецца, што «Пуцін, хутчэй за ўсё, накіруе расейскія сілы ў Беларусь і, магчыма, адкрыта на акупаваны Расеяй Данбас»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG