Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: падпалкоўніку зь відэазвароту далі «хатнюю хімію»


Сяргей Шпак
Сяргей Шпак

На 15 сьнежня праваабаронцы прызналі палітвязьнямі ў Беларусі 929 чалавек.

50-гадовага падпалкоўніка Сяргея Шпака асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі». Ён удзельнічаў у відэазвароце афіцэраў.

Цяпер відэа больш не даступнае на Youtube.

Шпака прызналі вінаватым у «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» (частка 1 артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі).

Мужчыну затрымалі падчас хвалі ператрусаў 16 ліпеня 2021 году, спачатку зьмясьцілі ў СІЗА КДБ, потым перавялі на «Валадарку». У дзень абвяшчэньня прысуду яго вызвалілі з-пад варты.

Прысуд абвясьціла судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Кацярына Мурашка 14 сьнежня.

Згодна з указам Лукашэнкі, яго і яшчэ некалькі дзясяткаў афіцэраў пазбавілі вайсковага званьня пасьля 28 гадоў бездакорнай службы ва Ўзброеных Сілах.

У Шпака чацьвёра дзяцей, двое зь іх непаўналетнія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG