Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сябрам і саюзьнікам Лукашэнкі няма чаго рабіць у Чэхіі». Пасла Беларусі выклікалі ў чэскі МЗС


Уладзімер Базанаў, кіраўнік Беларускай фэдэрацыі футбола, якога затрымалі і дэпартавалі з Чэхіі.
Уладзімер Базанаў, кіраўнік Беларускай фэдэрацыі футбола, якога затрымалі і дэпартавалі з Чэхіі.

Пра тое, што беларускага амбасадара выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Чэхіі, паведаміў у сваім Twitter кіраўнік чэскага МЗС Якуб Кулганек.

Ён дадаў, што такі крок зроблены ў адказ на выклік чэскага дыплямата ў беларускае МЗС у сувязі з сытуацыяй з высылкай кіраўніка Беларускай фэдэрацыі футбола (БФФ) Уладзімера Базанава. Паводле Якуба Кулганека, беларускаму боку будзе даведзена яшчэ раз, што «сябрам і саюзьнікам Лукашэнкі няма чаго рабіць у Чэхіі!».

«І сёньня на сустрэчы кіраўнікоў МЗС АБСЭ я буду крытыкаваць рэжым Лукашэнкі», — дадаў міністар.

30 лістапада чэская паліцыя затрымала старшыню Беларускай фэдэрацыі футбола Ўладзімера Базанава і ягоную жонку. Афіцыйнай прычынай стала парушэньне карантынных мераў. 1 сьнежня іх выслалі з Чэхіі і анулявалі іх шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай. МЗС Беларусі на гэта заявіла, што выклікала Часовага паверанага ў справах Чэхіі ў Беларусі Петэра Галаксу, выказала яму пратэст і запатрабавала тлумачэньняў ад чэскага боку.

Уладзімер Базанаў, былы вайсковец, знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах краін Балтыі. У адрозьненьне ад Кіпру, дзе Базанаў з жонкай пабываў напярэдадні, Чэхія гэтыя сьпісы падтрымлівае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG