Як паведаміла РИА Новости са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, афіцыйны Менск выказаў пратэст і запатрабаваў тлумачэньняў ад чэскага боку.
- Кіраўніка футбольнай асацыяцыі Беларусі затрымалі разам з жонкай у Чэхіі за парушэньне супрацьэпідэмічных мер, выслалі з Чэхіі і анулявалі іх шэнгенскія візы, выдадзеныя іншай краінай.
- Базанаў, былы вайсковец, знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах краін Балтыі. У адрозьненьне ад Кіпру, дзе Базанаў з жонкай пабываў напярэдадні, Чэхія гэтыя сьпісы падтрымлівае.
- Сам прэс-сакратар МЗС, Анатоль Глаз, як стала вядома Радыё Свабода, трапіў у сьпіс пятага пакету санкцый Эўразьвязу.