Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пахавалі трэцяга мігранта, што памёр ля мяжы


Пахаваньне сырыйскага мігранта ў Багоніках. 16 лістапада 2021 г.
Пахаваньне сырыйскага мігранта ў Багоніках. 16 лістапада 2021 г.

Памерлых мігрантаў на сваіх могілках хаваюць падляскія татары.

У нядзелю 21 лістапада на мусульманскіх могілках у падляскай вёсцы Багонікі пахавалі 37-гадовага мігранта Мустафу Махамэда, цела якога знайшлі недалёка ад мяжы зь Беларусьсю, у ваколіцах вёскі Гарадок 19 верасьня, паведамляе польскі тэлеканал tvn24. Вядома, што мужчына памёр ад пераахаладжэньня.

На тым жа месцы раней адбыліся яшчэ два пахаваньні — 19-гадовага сірыйца і мужчыны, цела якога знайшлі каля мяжы — але яго асобу ўстанавіць не ўдалося.

Пахаваньне зацягнулася празь дзеяньні пракуратуры, а таксама ўскрыцьцё трупа. У сваю чаргу, амбасада Емэна шукала кантакт зь сям’ёй загінулага.

«Гэта мусульманскія могілкі, і гэтыя могілкі зьяўляюцца месцам спачыну ўсіх мусульман з усяго сьвету, незалежна ад таго, выхадцы зь Емэну, Судану ці нашыя татары — няважна хто, важна, што гэта мусульмане — тады мы бяромся за такое абавязаньне. У прыватнасьці, я як кіраўнік мусульманскай рэлігійнай грамады ў Багоніках займаюся рэлігійнымі пытаньнямі, а потым выконваю гэтую рытуальную частку», — сказаў імам Аляксандар Алі Базарэвіч.

16 лістапада падляскія татары пахавалі цела сырыйца, які патануў у Бугу. Пахаваньне 24-гадовага сырыйца па імені Ахмэд арганізавалі мусульмане рэлігійнай грамады з Багонікаў. Менавіта на Падляшшы кампактна пражываюць прадстаўнікі татарскай меншасьці. Інфармацыю пра пахаваньне перадалі сям’і нябожчыка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG