Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падляскія татары пахавалі цела сырыйца, які патануў у Бугу


Пахаваньне сырыйскага мігранта ў Багоніках
Пахаваньне сырыйскага мігранта ў Багоніках

У мячэці ў вёсцы Багонікі на Падляшшы адбылося першае пахаваньне сырыйца. Цела яго знайшлі на польска-беларускай мяжы. Мужчына, хутчэй за ўсё, патануў.

Пахаваньне 24-гадовага сырыйца па імені Ахмэд арганізавалі мусульмане рэлігійнай суполкі з Багонікаў. Менавіта на Падляшшы кампактна пражываюць прадстаўнікі татарскай меншасьці. Інфармацыю аб пахаваньні перадалі сям’і загінулага.

Паводле мусульманскіх звычаяў, пахаваньне памерлага павінна адбыцца як мага хутчэй пасьля сьмерці. Цела трэба вымыць і загарнуць у саван. Аднак 24-гадовы Ахмэд будзе пахаваны ў труне. Рытуальныя паслугі бясплатна аказала адна з прыватных фірмаў з Саколкі.

Цягам апошніх месяцаў у Польшчы некалькі разоў знаходзілі трупы людзей, якім удалося прабрацца праз калючы дрот зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG