Ноч з 15 на 16 лістапада група зь некалькіх тысяч мігрантаў правяла на беларуска-польскім памежжы ў пункце пропуску. Каля 12:00 гадзіны яны пачалі спробу прарыву, якая беспасьпяхова скончылася каля 14.30.
Ня менш за сем супрацоўнікаў польскіх праваахоўных органаў былі траўмаваныя ў выніку інцыдэнтаў на мяжы зь Беларусьсю, паведаміла 16 лістапада паліцыя Польшчы. Паводле беларускага СК, у сутыкненьнях на мяжы атрымалі цялесныя пашкоджаньні і беларускія грамадзяне.
Злучаныя Штаты заявілі, што рыхтуюць новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму ў каардынацыі з ЭЗ у сувязі зь «бесчалавечнай каардынацыяй» мігранцкага крызісу.
Кандыдат у канцлеры Нямеччыны Олаф Шольц пахваліў ЭЗ за пашырэньне крытэрыяў санкцый у дачыненьні да Беларусі. Ён таксама выказаўся ў абарону Польшчы ў сувязі зь яе плянамі ўзьвесьці сьцяну на вонкавай мяжы Эўразьвязу.
«Адказнасьць за тое, што адбываецца, на 100 працэнтаў ляжыць на Беларусі.», — заявіў 15 лістапада высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.
16 лістапада адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Ўладзімера Макея з Высокім прадстаўніком Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпам Бурэлем.
Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што Эўропа працягвае салідарызавацца зь беларускім народам і стараецца спыніць рэжым Лукашэнкі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса затрымалі за тое, што ён пасылаў «Белпоштай» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Зьмітра Лукашука, якую ў сакавіку ўлады прызналі экстрэмісцкай.